Пока сердца стучат, помните!
7 мая ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 для вучняў 4 “Б” класа СШ№7 прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Пока сердца стучат, помните!”, прысвечаная Дню Перамогі. Вядучая нагадала дзецям пра значныя падзеі ВАв: абарону Брэсцкай крэпасці, вызваленне Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і інш. У ходзе мерапрыемства гучалі ўрыўкі з твораў на ваенную тэматыку і песні ваенных гадоў.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-успамін “Сквозь года звенит победа” з падраздзеламі: “Брэсцкая крэпасць – Цытадэль славы”, “У полымі партызанскай вайны”, “Будзе вечнай аб героях памяць”.
Comments are closed.