Вялікай Перамозе прысвячаецца
4 мая бібліятэкар БЦНК аг.Юбілейны запрасіла вучняў мясцовай школы на патрыятычную гадзіну “Вялікай Перамозе прысвячаецца”. Падчас гадзіны ўдзельнікі мерапрыемства перагарнулі летапіс гераічных дзён і падзей Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі, якой цаной была заваявана Вялікая Перамога. Лепшы знаўца гістарычнага мінулага Беларусі быў адзначаны як пераможца віктарыны “Беларусь гераічная”
Comments are closed.