Чытаем разам Ф.Скарыну
21 красавіка 2017 года ў раённай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства абласной акцыі “Чытаем разам”, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Супрацоўнікі бібліятэкі з дапамогай слайдавай прэзентацыі рассказалі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны. Яго прадмовы чыталі школьнікі і настаўнікі гімназіі №2, а таксама начальнік Ваўкавыскага МРА “Гроднааблсаюздрук” Лукашэвіч Інна Анатольеўна. У канцы мерапрыемства ўсе разам прачыталі верш М. Пазнякова “Скарына”.
Comments are closed.