Святло друкаванага слова

20 красавіка 2017 года ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства  ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”.

У 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў наш суайчыннік Францыск Скарына і менавіта яму былі прысвечаны чытанні. Удзел у акцыі прыняліі вучні 10 класа СШ №4, іх класны кіраўнік настаўніца фізікі Шэйнога Н.Я., а таксама загадчык сектарам культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама Урбановіч С.М.

Пасля азнаямлення  з жыццём і творчым шляхам беларускага першадрукара, у зале прагучалі ўрыўкі з прадмоў  Ф. Скарыны, творы прысвечаныя яму. Вялікае ўражанне ва ўсёй аўдыторыі выклікаў урывак  з прадмовы да “Кнігі Юдзіф”, які быў прачытаны вучнямі 10 класа на 5 мовах свету. На  прыканцы мерапрыемства па традыцыі ўсе разам прачыталі верш А. Дудара “Скарына”.

Да мерапрыемства супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана прэзентацыя “Імя, славутае ў вяках” і кніжная выстава “Слова Скарыны”.

Comments are closed.