Этнаграфічная гадзіна “Беларускія народныя гульні”

  24 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне фальклорна-этнаграфічнага клуба “Спадчына”,  які дзейнічае на базе бібліятэкі аг.Юбілейны.

  Удзельнікам пасяджэння была прапанавана этнаграфічная гадзіна “Беларускія народныя гульні”.

  Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра выхаваўчую і інфармацыйную ролю народнай гульні, пра тое, што гульня прыйшла з глыбокай старажытнасці, што яна цесна звязана з народнымі звычкамі і традыцыямі беларусаў і з’яўляецца адной з форм народнай творчасці.

  А яшчэ   дзеці з задавальненнем  развучвалі і гулялі ў цікавыя народныя гульні. Пасяджэнне атрымалася цікавым, пазнавальным і вясёлым!

 

Comments are closed.