Конкурс “Мая Радзіма ў фотаздымках землякоў”

  Вялікая Радзіма пачынаецца з малога, з таго месца, дзе ты нарадзіўся. Сярод удзелькаў клуба па інтарэсах “Патрыёт” Мацвееўскай сельскай бібліятэкі, быў аб’яўлены конкурс “Мая Радзіма ў фотаздымках землякоў”. Кожны жадаючы мог падаць свае фотаздымкі,  на якіх адлюстравана прырода, старажытная архітэктура, альбо нашы землякі. І гэта неабавязкова сучаснае фота, не меньш цікавым будзе і фота мінулага.

  З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у конкурсе. Затым усе разам праглядзелі  маленькія кавалачкі жыцця, захаваныя ў асобным кадры. А колькі радасці і ўсмешак выклікаў той ці іншы фотаздымак. Пераможцам стаў кожны ўдзельнік. Салодкія прызы былі ім узнагародай.

 

Comments are closed.