Вайна. Вызваленне. Памяць

15 мая ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 у рамках акцыі “Чытаем разам” прагучаў літаратурны набат “Вайна. Вызваленне. Памяць”, прысвечаны творам пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

На сустрэчу былі запрошаны вучні 4 “Б” класа гімназіі №2 (класны кіраўнік – Касінская А.В.) і Кассі Маргарыта Аляксандраўна – дачка партызана ВАВ, які ваяваў у атрадзе імя К.Каліноўскага, камандзірам якога быў вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк.

Маргарыта Аляксандраўна зачытала ўрыўкі з кнігі С.Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”, са зборніка вершаў пісьменнікаў-франтавікоў “Іскры вечнага агню”. З асаблівым гонарам яна распавяла пра кнігу А.Карпюка “За цветком папоротника”. Гэту кнігу з аўтографам падарыў яе бацьку сам пісьменнік. Далей вядучыя і вучні чыталі вершы літаратурных творцаў, такіх як Пімен Панчанка, Булат Акуджава, Муса Джаліль, Пятрусь Броўка, Еўдакія Лось і Ніл Гілевіч і інш.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя мелі магчымасць зрабіць здымкі на памяць у фотазоне, аформленай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Вайна – памяць і боль народа»

15 мая в районной библиотеке прошел урок-реквием «Вайна – памяць і боль народа» в рамках областной акции  “Чытаем разам”, приуроченной к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Стихотворения Я.Купалы, Я.Коласа, Э.Асадова, Б.Окуджавы, К.Симонова и других авторов читали ученики 7 “А” класса гимназии №2 г. Волковыска, а также учитель испанского языка Житкевич Светлана Ивановна. Библиотекарь с помощью слайдовой презентации напомнила ребятам о тех страшных страницах истории нашей страны, рассказала о роли партизан, женщин и детей в освобождении Беларуси.

 

Comments are closed.