Гадзіна прафесійных зносін
22 снежня 2018 года на базе раённай бібліятэкі адбылася гадзіна прафесійных зносін “Мы прапануем свой вопыт: методыка планавання бібліятэчнай работы на 2019 год”.
Метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу правяла кансультацыю па планаванню работы на будучы год, звярнуўшы ўвагу на асноўныя кірункі і задачы, якія стаяць перад бібліятэчнымі ўстановамі. Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу пазнаёміла са знамянальнымі і памятнымі датамі надыходзячага года, пісьменнікамі-юбілярамі. Былі агучаны асноўныя патрабаванні да здачы гадавых справаздач.
Comments are closed.