Грыбок, грыбок, выстаў лабок
26 кастрычніка ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Крынічка”. Вучні 3 “Б” класа СШ №4 на гэты раз прынялі ўдзел у літаратурнай гульне па кнізе Уладзіміра Ягоўдзіка “Грыбок, грыбок, выстаў лабок”.
Бібліятэкар чытальнай залы пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчай дзейнасцю пісьменніка, расказала легенду аб тым, як з’явіліся ў лесе грыбы. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі пераказвалі самыя цікавыя апавяданні з кнігі “Грыбок, грыбок, выстаў лабок”, адгадвалі загадкі. Узгадалі народныя прыкметы, паводле якіх можна меркаваць, ці будзе год багаты на грыбы. Таксама вучні даведаліся, што значыць “воўчы грыб” і, які грыб называюць “грыбным уладаром”. Напрыканцы ўсе разам паглядзелі мультфільм “Грыбок-церамок”.
Comments are closed.