Зямля мая, край Ваўкавыскі мілы

21 верасня ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Крынічка”. Бібліятэкарам чытальнай залы Халецкай Т.І. для вучняў 3”Б” класа СШ№4 быў арганізаваны гістарычны экскурс “Зямля мая, край Ваўкавыскі мілы”.

Загаддзя была падрыхтавана прэзентацыя “Мая Ваўкавышчына”, дзякуючы якой дзеці з вялікім задавальненнем здзейснілі віртуальнае падарожжа па сваёй малой Радзіме, па яе сёлам, памятным мясцінам і прыгожым краявідам. Яшчэ раз прайшліся па цудоўным вулачкам Ваўкавыска. У ходзе мерапрыемства вучні ўзгадалі некалькі паданняў аб паходжанні назвы горада Ваўкавыска, а таксама прачыталі верш Сяргея Бандарэнка “Ваўкавыск – мой слаўны гарадок”.

 

Comments are closed.