Дзень бібліятэк у Гарадской дзіцячай бібліятэцы

Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі адзначаюць прафесійнае свята — Дзень бібліятэк. Адзначыла яго і Гарадская дзіцячая бібліятэка. 14 верасня для чытачоў было арганізавана шмат цікавых і займальных мерапрыемстваў.

Віртуальнае падарожжа “Самые красивые библиотеки мира”, дзе дзеці здзейснілі вандроўку па самым незвычайным бібліятэкам, напрыклад па бібліятэцы імя Сандра Пэнны, што ў Італіі.Будынак бібліятэкі выкананы ў форме лятаючай тарэлкі з празрыстымі ружовымі сценамі. Пазнаёміліся з бібліятэкай у джунглях Калумбіі.

У час відэакруіза «Библиотека – мудрый дом души» вучні 5 “Б” класа СШ№4 даведаліся аб самай старажытнай Александрыйскай бібліятэцы, аб легендарнай Ліберэі – бібліятэцы, схованай Іванам Грозным.

Бібліятэчныя пасядзелкі “За кубачкам гарбаты”, на якія мы запрасілі мясцовую пісьменніцу Г. Здановіч – Бойчанка. Яна чытала свае вершы і адказала на ўсе пытанні вучняў 4 “Б” класа СШ№4.

На працягу ўсяго тыдня на абанеменце  для чытачоў былі арганізаваны “Книжные жмурки”, а старшакласніцы СШ№4 прынялі ўдзел у акцыі “Бібліятэкар на гадзіну”.

 

Comments are closed.