Асветнікі зямлі беларускай

30 жніўня ў чытальнай зале Гарадской дзіцячай бібліятэкі для чытачоў быў арганізаваны кніжны прагляд літаратуры да Дня беларускага  пісьменства  “Асветнікі  зямлі беларускай”.

Чытачы даведаліся, што ў гэтым  годзе  Дзень беларускага пісьменства юбілейны, дваццаць пяты, і пройдзе  ён у горадзе Іванава  Брэсцкай вобласці. Дзеці  пазнаёміліся з кнігамі з гісторыі беларускага кнігадрукавання і кнігамі  пра выдатных  асветнікаў, якія ўнеслі  значны ўклад у развіццё пісьменнасці і кніжных ведаў.

 

Comments are closed.