Аб той зямлі, дзе ты нарадзіўся

7 ліпеня ў філіяле Субацкая сельская бібліятэка для вучняў СШ №4, якія адпачываюць на базе ДУА “Субацкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” быў праведзены краязнаўчы экскурс “Аб той зямлі, дзе ты нарадзіўся”, прысвечаны Году малой радзімы.

Бібліятэкар расказала дзецям гісторыю ўзнікнення вёскі Субачы, аб людзях, якія жылі і жывуць сёння ў гэтай мясцовасці, аб традыцыях вёскі (сустрэча адбылася напярэдадні свята Купалле). Расказала аб гісторыі будынка, у якім зараз знаходзіцца памяшканне бібліятэкі і сельскага клуба, правяла агляд тэматычнай выставы да Года малой радзімы “Любі свой край, паважай сваю гісторыю” і пазнаёміла з краязнаўчым матэрыялам, які маецца ў бібліятэцы.

Дзеці з задавальненнем, што вельмі прыемна, выслухалі бібліятэкара і задавалі вельмі шмат пытанняў, так як адпачынак у лагеры мае журналісцкі накірунак. Бібліятэкар адказала на пытанні і падзякавала за цікавасць да гісторыі вёскі.

Comments are closed.