Этнаграфічная дыктоўка “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь”

З мэтай пашырэння ўяўлення пра сваю Радзіму, а таксама з мэтай папулярызацыі нацыянальнай традыцыйнай культуры Беларусі Ваўкавыская раённая бібліятэка прапанавала ўсім жадаючым прыняць удзел у этнаграфічнай дыктоўцы “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь”.  Дата правядзення была абрана невыпадкова: 21 мая – Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця. Менавіта ў гэты дзень у чытальнай зале раённай бібліятэкі сабраліся ўсе тыя, хто захацеў праверыць свае веды ў сферы беларускай культуры, гісторыі, традыцый. Сярод прысутных былі і студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Ваўкавыскага педкаледжа. Кожны ўдзельнік павінен быў пісьмова за 45 хвілін адказаць на 20  тэставых пытанняў па беларускай культуры і на 10 пытанняў па гісторыі і культуры Ваўкавышчыны. Пасля праверкі ўсіх работ удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты з пазначаным вынікам, а тым, хто атрымае найбольшую колькасць балаў, будуць уручаны дыпломы. 

Вынікі этнаграфічнай дыктоўкі “Збяры ў  сваім сэрцы Беларусь”

  • Белаусаў Мікіта – 11 балаў

  • Варапай Юліяна – 14 балаў

  • Гіз Ягор – 15 балаў

  • Гурноўская Дар’я – 16 балаў

  • Дубовік Марыя – 19 балаў

  • Жываглод Людміла – 16 балаў

  • Ігнацік Дар’я – 16 балаў

  • Кляшчонак Кацярына – 17 балаў

  • Каласоўская Мілена – 22 балы

  • 10.Кузіна Дар’я – 17 балаў

  • 11.Кукавінец Дар’я – 19 балаў

  • 12.Кфавайская Ганна – 20 балаў

  • Мелех Анастасія – 20 балаў

  • Міронаў Дзмітрый – 10 балаў

  • Плаўская Валерыя – 19 балаў

  • Паўтарэйка Ірына – 18 балаў

  • Пстыга Анастасія – 21 бал

  • Пышко Лізавета – 24 балы

  

 

Comments are closed.