У сэрцах і кнігах – памяць аб вайне

4 мая ў Вярэйкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна патрыятызму У сэрцах і кнігах – памяць аб вайне”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Вучні 6 класа  на падставе прэзентацыі  прайшлі шляхам акупацыі нашай мясцовасці с першага па апошні дзень.

Гучалі успаміны ветэранаў, вязняў канцлагераў, людзей, чыё дзяцінства апаліла вайна.  Пазнаёміліся з лёсам сям’і Гардзіеўскіх, якую растралялі за сувязь з партызанамі. Дзеці  расказалі пра сваіх сваякоў, якія змагаліся на франтай Вялікай Айчыннай вайны, ці перажылі акупацыю.

Удзельнікі мерапрыемства чыталі  вершы мясцовых пісьменнікаў: Валянціна Хмары, Віктара Курловіча, беларускіх аўтараў: Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча. 

Скончылася мерапрыемства бібліяграфічным аглядам літаратуры па тэме.

 

Comments are closed.