Вясну набліжаем
23 сакавіка ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Крынічка”. Яно было прысвечана беларускаму народнаму святу “Гуканне вясны”. Удзельнікі клуба, а гэта вучні 2”Б” класа СШ №4, з вялікім задавальненнем чыталі вершы, прысвечаныя вясне, разгадвалі цікавыя загадкі пра вясну, узгадвалі вясновыя святы, называлі прыкметы вясны. Бібліятэкар чытальнай залы пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, з традыцыямі і абрадамі яго правядзення. Быў прапанаваны дакументальны фільм “Абрад “Гуканне вясны”. Напрыканцы ўсе разам вадзілі карагоды і спявалі песні-вяснянкі.
\
Comments are closed.