Роднай мовы гук чароўны

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У раённай бібліятэцы прайшоў  інтэлектуальны марафон “Роднай мовы гук чароўны”, які быў прысвечаны гэтай даце. На мерапрыемства былі запрошаны вучні гімназіі №1.

Бібліятэкары расказалі аб значнасці роднай мовы для кожнага народа, паведамілі гісторыю гэтага свята. Затым прапанавалі вучням у гульнёвай форме праверыць свае веды па беларускай мове. Школьнікі адгадвалі загадкі-жарты, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі, тлумачылі значэнне запазычаных слоў.

У канцы мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі вучняў с кніжнай выставай “Багацце роднай мовы” і парэкамендавалі цікавіцца гісторыяй слоў, сябраваць са слоўнікамі і любіць родную мову.

 

Comments are closed.