Пачынальнік новай беларускай літаратуры
Да 210-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, драматурга, тэатральнага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча БЦНК аг. Юбілейны сумесна з бібліятэкай мясцовай школы 3 лютага падрыхтавалі і правялі літаратурны партрэт “Пачынальнік новай беларускай літаратуры”, які праходзіў у форме электроннай прэзентацыі.
Пад час мерапрыемства яго ўдзельнікі чыталі вершы, знаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе “Дудар беларускі”, удакладнялі свае веды ў віктарыне “Што мы ведаем пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча”.
Comments are closed.