“Сцяжынкамі фальклора»
12 ліпеня на пункце выдачы кніг прайшла гульнёвая праграма “Сцяжынкамі фальклора” з мэтай далучэння падрастаючага пакалення да нацыянальнай спадчыны.
У цудоўны свет вусна-паэтычнай творчасці і фальклору адправіліся вучні з летняга лагера “Первопроходец” пры Краснасельскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, вандравалі па народных казках, прамаўлялі скорагаворкі.
Кніжная выстава “Скарбы зямлі Беларускай” прапанавала вучням беларускія казкі і легенды, загадкі і песні, народныя гульні і зборнікі прыказак і прымавак.
Comments are closed.