“Ходзіць Купалка па вуліцы”

6 чэрвеня ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы па вуліцы Н.Боркі,25 для дзяцей з рэабілітацыйнага цэнтра “Ваўкавыск” была праведзена гадзіна фальклору “Ходзіць Купалка па вуліцы”.

Мерапрыемства было прымеркавана да аднаго з самых старажытных народных свят – Купалля. Спачатку бібліятэкар чытальнай залы Халецкая Т.І. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення гэтага свята, растлумачыла паходжанне яго назвы. Асаблівую цікавасць у аўдыторыі выклікалі шматлікія народныя павер’і, легенды і абрады, звязаныя з Купаллем. З вялікім задавальненнем дзеці паглядзелі дакументальны фільм “Беларускі народны каляндар”. Пасля мерапрыемства прадоўжылася на свежым паветры, дзе  дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні, з вялікай ахвотай гулялі ў гульню “Ручаёк”. Дзяўчынкам былі прапанаваны вяночкі з лугавых кветак і зёлак, якія загаддзя былі падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі.

 

Comments are closed.