Роднага слова ўсмешка

5 і 6 верасня 2016 у філіяле Гарадская бібліятэка №46 праходзіла мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства “Роднага слова ўсмешка”. Удзельнікамі гістарычнага экскурса сталі вучні 3 “В” класа (кл. кіраўнік В.І. Крапіўка), 5 “А” і 5 “Г” класаў (кл. кіраўнікі С.У. Пакуць, Т. Ц. Сцепанюк).

Бортнік Н.Л. на пачатку сустрэчы расказала пра значнасць для нашай краіны штогадовага свята – Дня беларускага пісьменства і, ўвогуле, пра значнасць кнігі для кожнага чалавека. Вядучая засяродзіла ўвагу, што ў свой час сталіцамі Дня беларускага пісьменства былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Орша, Быхаў, Шчучын і інш. У 2016 эстафету прымаў Рагачоў.

Разам з вядучай вучні зазірнулі ў мінулае і пабачылі, як да нас прыйшла кніга.

Ганісеўская І.М. пазнаёміла навучэнцаў з беларускімі асветнікамі: Францыскам Скарынай, Ефрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, Сімяонам Полацкім. Гутарака суправаджалася паказам ілюстрацый старадаўніх кніг, кніг аб жыцці і дзейнасці светачаў.

Для замацавання матэрыялу дзецям была прапанавана віктарына “Што?”, “Дзе?”, “Калі?”.

У заключэнні бібліятэкары падвялі вынікі мерапрыемства і прапанавалі літаратуру па тэме.

 

Comments are closed.