Далягляды Асветы і Духоўнасці
1 верасня 2016 для вучняў 3 класа РСШ №2 бібліятэкар Роскай гарпасялковай бібліятэкі Сухоцкая І.А. правяла урок ведаў, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. З гутаркі бібліятэкара дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання Дня беларускага пісьменства, а таксама пра асветнікаў: Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага, святую Еўфрасінню Полацкую, першадрукара Ф. Скарыну і іншых. Дзеці чыталі вершы. Быў праведзены агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе.
Comments are closed.