Пазнаём Беларусь разам
19 жніўня 2016 ў Субацкай СБ адбылася гадзіна краязнаўства “Пазнаём Беларусь разам”.
Мэта мерапрыемства – выклікаць цікавасць у дзяцей да роднага краю, знакамітых землякоў, ганарыцца дасягненнямі сучаснай Беларусі.
Кожным рэгіён мае свае асаблівасці і непаўторныя мясціны. Таму падчас гутаркі бібліятэкар з дапамогай мультымедыя прапанавала дзецям павандраваць па гарадах Гродна і Мір, Нясвіж і Брэст, Мінск і Камянец. Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па роднай Беларусі, а напрыканцы азнаёміліся з прапанаванай бібліятэкарам літаратурай краязнаўчага характару.
Comments are closed.