Як кот звяроў напалохаў
15 красавіка 2016 вучні 2 “В” класа СШ №4 разам з бібліятэкарам Халецкай Т. І. здзейснілі вандроўку па цудоўнай краіне беларускіх народных казак. Дзеці ўспомнілі ўжо вядомыя імі беларускія народныя казкі, пазнаёміліся з новымі. З вялікім задавальненнем вучні падрыхтавалі і інсцэніравалі казку “Як кот звяроў напалохаў”. Дзякуючы гэтаму падарожжу дзеці акунуліся ў тое казачнае багацце, якім валодае наш беларускі народ.
Comments are closed.