Чародей по имени Лес

11 верасня ў Роскай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 4-А класа РСШ №1 была праведзена эстафета лясных сюрпрызаў “Чародей по имени Лес”. Падчас мерапрыемства дзеці “вандравалі” па лесе, разважалі, як захаваць прыгажосць беларускага лесу і яго багацці. На розных этапах вучні адказвалі на пытанні пра жывёл, насякомых, пра лекавыя расліны, адгадвалі загадкі. Дзецям была прапанавана цікавая інфармацыя пра птушак. Напрыканцы бібліятэкар правяла агляд літаратуры па кніжнай выставе “Лесными тропинками”.

 

Comments are closed.