Тваёю доляй ганаруся
17 чэрвеняў бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры аг. Юбілейны для юных чытачоў было праведзена мерапрыемства «Тваёю доляй ганаруся», прымеркаванае да 1010-гадовага юбілею Ваўкавыска.
Для многіх з удзельнікаў атрыманая інфармацыя стала сапраўдным адкрыццём, магчыма першай прыступкай у вывучэнні роднай бацькаўшчыны. З вялікай зацікаўленасцю юныя чытачы перагарнулі старонкі электроннай прэзентацыі «Авеяны легендамі сівымі, мой старажытны горад, ты вечна малады». Даведаліся пра ўзнікненне горада, азнаёміліся з рознымі варыянтамі легендаў аб паходжанні назвы. Нагадалі пра яго гераічнае мінулае, славутых землякоў. Пагаварылі пра сённяшні дзень Ваўкавыска, адзначылі сучасныя дасягненні ў розных сферах дзейнасці і яшчэ раз упэўніліся ў тым, што нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што ўслаўляць. Пра гэта даводзілі і паэтычныя радкі ваўкавыскіх паэтаў, што гучалі ў выкананні дзяцей. У сваю чаргу бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на кнігі краязнаўчай тэматыкі, прадстаўленыя на міні-выставе «Наш горад – наш гонар». А віктарына «Што мы ведаем пра Ваўкавыск» прадэманстравала, што юныя чытачы годныя слаўнай памяці продкаў. І што будучыня нашага старажытнага горада ў надзейных руках.
Comments are closed.