Знакаміты букварыст
16 красавіка бібліятэкар БЦНК аг.Юбілейны запрасіла чытачоў 3 класа на літаратурнае чытанне «Знакаміты букварыст», прымеркаванае да 80-годдзя Анатоля Клышкі.
Дзеці даведаліся пра асноўныя моманты жыццёвага і творчага шляху пісьменніка і перакладчыка, крытыка і паэта, вучонага і асветніка-педагога, Заслужанага работнік культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Клышкі.
Падчас знаёмства з асобнымі выданнямі юбіляра было праведзена чытанне твора «У лясах Белавежы» з наступным абмеркаваннем прачытанага. Па кнізе А.Клышкі «Тысяча арэшкаў» быў праведзены конкурс «Эрудытаў».
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце электроннай прэзентацыі, таму атрымалася вельмі цікавым, наглядным і інфарматыўным.
Comments are closed.