“Люблю і ганаруся”
12 снежня ў Вярэйкаўскай сельскай бібліятэцы Год гасціннасці адзначылі гадзінай беларусазнаўства “Люблю і ганаруся”. Удзельнікі сустрэчы згадзіліся, што запрашаць і прымаць гасцей справа сур’ёзная. Для гэтага трэба не толькі ў хаце прыбраць, але і ўмець гасцей чымсьці здзівіць, асабліва тых, хто прыехаў з-за мяжы. А здзіўляць вырашылі веданнем гісторыі сваёй Радзімы. Каб нешта ўспомніць з гісторыі і даведацца шмат новага, вядучая запрасіла вучняў у падарожжа па Беларусі.
Сваімі ведамі аб знакамітых людзях нашай зямлі падзяліліся ўдзельнікі мерпрыемства. А вядучая прапанавала ўспомніць прыказкі і прымаўкі беларускага народа аб Радзіме і сваім краі.
У конкурсах дзеці прадэманстравалі сваё майстэрства ў адгадванні беларускіх загадак, выгаворванні скарагаворак. Развучылі і пагулялі ў беларускія народныя гульні “Шыла”, “Зачэп”.
Немагчыма не расказаць гасцям пра прыроду роднага краю. Удзельнікі мерапрыемства расказвалі вершы па тэме, адказвалі на пытанні эка-віктарыны.
Паказаць сваю гасціннасць трэба і ўменнем прыгатаваць смачныя стравы беларускай кухні. А якая ежа самая любімая ў нашага народа? Канешне, — бульба. Каб яе прыгатаваць, трэба спачатку назбіраць. Конкус “Сабяры бульбу” паказаў, якія працавітыя ў нас дзеці. Потым яны “гатавалі” бульбу ў печы, смажылі яе , перабіралі фасолю, каб прыгатаваць для гасцей смачную кашу.
Адказы на пытанні гістарычнай віктарыны паказалі добрае веданне дзецьмі гісторыі Радзімы. Напрыканцы прагучаў бібліяграфічны агляд літаратуры па тэме. Затым вядучая, як гасцінная гаспадыня, запрасіла ўдзельнікаў сустрэчы на чаяванне.
Comments are closed.