Сустрэча з Тамарай Кашавой “Когда душа и тело не в ладу…”

 

4 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі аматараў паэзіі (клуб ветэранаў «Нам года не беда» з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна і жыхароў горада) сабрала і аб’яднала сустрэча з мясцовай паэткай Тамарай Кашавой «Когда душа и тело не в ладу…»

Тамара Кашавая распавяла аб самых цікавых эпізодах свайго жыцця, творчай дзейнасці, зачытваючы паміж апавяданнямі свае вершы. Больш падрабязна паэтка вырашыла спыніцца на Іспаніі, дзе пабывала летам і адзначыла, што кожны яе верш – гэта новая прыступка на шляху пазнання жыцця, гэта адлюстраванне перажытага, жыццёвага вопыту і мудрасці, якія прыходзяць з гадамі. 

Новыя вершы паэткі былі ўспрыняты аўдыторыяй прыхільна. Тэматыка надзвычай разнастайная: пра прыроду, каханне, восень, Іспанію, сяброў, падарожжы і інш. Бясспрэчным аздабленнем сустрэчы стала музычнае суправаджэнне ў выкананні самой паэткі.

Comments are closed.