Р. Барадулін – паэт пра ўсё
Літаратурная гасцёўня
19 лютага ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы ў межах акцыі “Чытаем разам” была арганізавана літаратурная гасцёўня “Рыгор Барадулін – паэт пра ўсё”. Мерапрыемства было прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых паэтаў беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Р.Барадуліна. Удзельнікамі акцыі сталі вучні 10 і 11 класаў СШ №4, а таксама настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дуброўка Таццяна Міхайлаўна.
Дзеці пазнаёміліся з самымі адметнымі фактамі з жыцця і літаратурнай дзейнасці паэта. Былі адзначаны самыя галоўныя тэмы ў творчасці Р.Барадуліна. У чытальнай зале прагучалі патрыятычныя вершы, вершы на тэму Вялікай Айчыннай вайны, лепшыя ўзоры любоўнай лірыкі, а таксама творы, у якіх аўтар услаўляе самага дарагога для яго чалавека – маці. З вялікім задавальненнем праслухалі аўдыёзапіс верша “Парада”, які чытаў сам паэт. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам прачыталі верш “Трэба дома бываць часцей”, у якім акцэнтуецца ўвага на родным доме, а менавіта на малой радзіме, дзе кожнаму з нас трэба часцей бываць і не забываць яе.
Comments are closed.