Абласная акцыя «Чытаем разам» (прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча)
“Есць паэты, якія пішуць творы,
каб потым з іх выдаць выбранае,
але ёсць і паэты,
што пішуць толькі выбранае.
Да такіх і належыць
Максім Багдановіч” (М.Танк)
18 лістапада ў раённай бібліятэцы прайшла абласная акцыя “Чытаем разам творы Максіма Багдановіча”. Актыўны ўдзел у акцыіі прынялі студэнты Ваўкавыскага педкаледжа.
Навучэнцы з цікавасцю праглядзелі відэаролік “Жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча”, а затым праверылі свае веды, адказваючы на пытанні тэматычнай віктарыны.
З вялікай асалодай яны дакрануліся сэрцам і душой да чароўных радкоў з вершаў паэта, словы якіх пакладзены на музыку: “Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі”, “Вераніка”.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі конкурсу “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча” прачыталі шмат вершаў: “Па-над белым пухам вішняў”, “Зімовая дарога”, “Зімою”, “Маладыя гады”, ”Краю мой родны! Як выкляты Богам”, “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”, “Песняру”, “Жывеш не вечна, чалавек” і інш. Пераможцай конкурсу стала Казанцава Алеся.
Чытаючы і аналізуючы творы М. Багдановіча, прыйшлі да высновы, што роля М.Багдановіча з кожным новым дзесяцігоддзем, з новым вітком развіцця грамадства, узрастае. Бо ён востра адчуваў, пісаў пра вечныя пачуцці, якія не знікнуць, пакуль будуць жыць на зямлі людзі.
Comments are closed.