Я уверен: книгу ничто не заменит в будущем, так же как ничто не могло заменить её в прошлом. ©Айзек Азимов_____Чтение чрезвычайно помогает, а книги — хорошая компания, если взять самые подходящие.©Луиза Мэй Олкотт____Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его — в углу, с книгою. ©Умбэрто Эко_____ Тому, кто читает книги, никогда не скучно.©Ирвин Уэлш_____Чтение книг — не способ бегства от жизни, книги дают ключ к ее пониманию. Ключ к реальности. ©Себастьян Фолкс_____Каким человеком ты станешь, определят два фактора: люди, с которыми общаешься, и книги, которые читаешь.©Робин Шарма_____Дело не в количестве прочитанных страниц, а в количестве вызванных ими мыслей.©Паулу Фрейре

«Еўфрасіння – палачанка,
Неўміручая заранка,
Храм святла – твой верны дом,
Стала ты сама святлом.»

Васіль Жуковіч

 

          У дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай у Субацкай сельскай бібліятэцы  прайшоў гістарычны ваяж “Нябесная заступніца зямлі беларускай”.

          Еўфрасіння Полацкая – прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве XII стагоддзя. Дачка полацкага князя Святаслава-Георгія, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча – яна выбрала шлях служэння Богу і народу. Стала першай жанчынай гэтага перыяду, якая прылічана да ліку святых. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала біблейскія кнігі, адкрыла школы для дзяцей, пабудавала дзве царквы Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Па яе загаду майстар Лазар Богша вырабіў крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.