Падумай аб здароўі цяпер
7 красавіка ў філіял Гарадская бібліятэка №46 на відэазаклік “Падумай аб здароўі цяпер”, прымеркаваны Сусветнаму дню здароўя былі запрошаны вучні 2 “Е” класа СШ №7. Разам з бібліятэкарам і Святланай Анатольеўнай Лазарэнка, псіхолагам аддзела грамадскага здароўя ДУ “Ваўкавыскі занальны ЦГЭ” паразмаўлялі аб простых правілах здароўя.
Увазе дзяцей быў прадэманстраваны пазнавальны відэаролік аб шкодных звычках.
Падчас сустрэчы дзеці разгадвалі загадкі, дэманстравалі асобныя віды спорту, характарызавалі здаровага і нездаровага чалавека, разгадвалі красворд.
Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў закладкі, якія змяшчаюць карысную інфармацыю наконт вітамінаў, захавання зроку і правілаў здаровага ладу жыцця.
Comments are closed.