“Ручай хрустальны мовы роднай”
Гульню-віктарыну “Ручай хрустальны мовы роднай” для вучняў 4 класа сярэдняй школы 23 лютага правяла бібліятэкар Вярэйкаўскай сельскай бібліятэкі.
Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення свята і яго асаблівасці. У гэты дзень дзеці чыталі вершы і скорагаворкі на беларускай мове, з задавальненнем, кемлівыя знаўцы роднай мовы, удзельнічалі ў гульні-размінцы “Літара заблудзілася”, адгадвалі загадкі, перакладалі тэкст, выпраўлялі памылкі, складалі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, разгадвалі крыжаванку.
Гульня-віктарына дапамагла дзецям зразумець наколькі наша беларуская мова прыгожая і мілагучная.
Comments are closed.