“У роднай мовы – роднае карэнне”

         Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Мацвееўскай сельскай бібліятэцы была праведзена гульня-конкурс “У роднай мовы – роднае карэнне”. Дзеці адгадвалі загадкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую, з вызначанага слова стваралі новыя словы, выбіралі правільнае значэнне слоў з прапанаваных варыянтаў, пазнавалі партрэты пісьменнікаў, а таксама працягвалі радкі вядомых вершаў. Усім удзельнікам былі падрыхтаваны маленькія падарункі.

 

Comments are closed.