«Роднаму краю часцінку душы прысвячаю»
Што ў цябе ёсць, акрамя мовы,
з якой складаюцца твае думкі і словы?
(В. Марціновіч)
Ведаць сваю родную мову важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічацца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забыла. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць родную гаворку…Але мы павінны памятаць аб тым, што толькі яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.
Менавіта з гэтай мэтай Субацкая сельская бібліятэка арганізавала літаратурны калейдаскоп «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю», каб яшчэ раз нагадаць падрастаючаму пакаленню, што беларускаму народу ёсць чым ганарыцца.
Comments are closed.