Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У Беларусі да гэтага свята прымеркаваны Фэст экскурсаводаў, падчас якога бясплатна можна трапіць на самыя разнастайныя ўнікальныя экскурсіі па ўсёй краіне.

Сёлета Фэст экскурсаводаў юбілейны: свята, якое адбылося 13-14 красавіка, ладзілася 10 раз. 

Не стала выключэннем і наша прыгожая, утульная вёсачка Ізабелін з багатай гісторыяй. Ізабелін – мястэчка, цэнтр сельскага Савета ў Ваўкавыскім раёне, за 13 км ад Ваўкавыска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск. На шашы Ваўкавыск – Ружаны.

Мястэчка мае багаты радавод. У пісьмовых крыніцах вядома з І–ай паловы 16 ст. пад назвай Ізабелін – Петуховічы (потым Петухова).

13 красавіка бібліятэкар і ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага гуртка запрасілі ўсіх жадаючых на турыстычна–краязнаўчую гасцёўню “Тут карані, адсюль вытокі” (да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін).

У гэты дзень бібліятэкар разам з жыхарамі мястэчка і ўдзельнікамі літаратурна-краязнаўчага клуба–гуртка “Чароўная карусель”, зазірнулі ў мінулае мястэчка, дакрануліся да гісторыі, здзейснілі вандроўку ў мінулае родных мясцін Ізабелінскага краю.

Удзельнікі гуртка “Чароўная карусель на працягу вандроўкі чыталі вершы пра Ізабелін, пра родныя мясціны. Гучалі песні. У гэты дзень наведалі касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, Храм Святога Архангела Міхаіла. Добрыя ўраджанні пакінула сустрэча са светарамі гэтых храмаў, якія расказалі шмат цікавага. Ушанавалі памяць Героя Савецкага Саюза падпалкоўніка Абрамчука Мікалая Іванавіча.  Было цікава і пазнавальна.

Кожны дзень, ідучы на работу ці заняткі, мы абмінаем унікальныя помнікі культуры, архітэктуры, прыроды, але нават нездагадваемся пра гэта. Дзякуючы Фэсту экскурсаводаў ёсць магчымасць звярнуць увагу беларускага грамадства на тыя помнікі, якія знаходзяцца побач з намі. Часам мы нават не ўяуляем, наколькі багатая гісторыя тых мясцін, дзе мы жывём, працуем ды звыкла бавім свой час. Веданне гісторыі свайго краю, раёна, горада, вёскі — гэта падстава для гонару сваёй Радзімай! Вандроўкі  ў межах фэсту – гэта не толькі пра велічныя замкі і манументальныя палацы, але і пра дарагія сэрцу невялікія дамкі, заняпалыя сядзібы – усё, што стварае непаўторнасць роднага краю.

 

Comments are closed.