Дзень калектыўнага адпачынку
13 красавіка ў філіяле Шылавіцкая сельская бібліятэка сумесна з Шылавіцкім Домам культуры прайшоў Дзень калектыўнага адпачынку “Разам будзем адпачываць”.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваныя розныя цікавыя пытанні аб вясне, садзе, агародзе. Гледачы прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах, гульнях, віктарынах. Мерапрыемства скончылася знаёмствам з літаратурай “Праца ў садзе і агародзе вясной” з фонду бібліятэкі. У бібліятэцы панавала цёплая, душэўная атмасфера, удзельнікі засталіся задаволеныя мерапрыемствам.
Comments are closed.