Творчая сустрэча

4 красавіка ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 для чытачоў і вучняў 10 “Б” класа СШ №7 адбылася творчая сустрэча з гродзенскім паэтам, літаратуразнаўцам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыем Мікалаевічам Радзівончыкам і мясцовай паэткай Галінай Іванаўнай Смок.

Паэт і літаратурны крытык пазнаёміў прысутных з сваёй творчасцю: кнігамі паэзіі «Пиррова техника» (2006); «Дым без огня» (2010); «Река безбрежная» (2015), зборнікам крытычных эсэ «Навстречу попутному ветру» (2018). Дзмітрый Мікалаевіч прадставіў рэцэнзію на творчасць Галіны Іванаўны Смок, вершы якой гучалі падчас сустрэчы.

 

Comments are closed.