Вас чакае беларуская кніга

З 29 па 31 сакавіка ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 праходзіў бібліятэчны кірмаш “Вас чакае беларуская кніга”.

Увазе чытачоў і наведвальнікаў былі прапанаваны творы беларускіх пісьменнікаў. Кірмаш разгарнуўся на двух пляцоўках. На першай змясціліся кнігі для дзяцей, на другой – для падлеткаў і дарослых. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай кнігі і мовы.

 

Comments are closed.