Занальная школа-практыкум
28 сакавіка на базе Ваўкавыскай раённай бібліятэкі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правяла занальную школу-практыкум “Якасны даведачна-бібліяграфічны апарат як сродак забеспячэння інфармацыйных запытаў карыстальнікаў” з удзелам бібліёграфаў і загадчыкаў аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду раённых бібліятэк Бераставіцкага, Зэльвенскага, Свіслацкага, Слонімскага раёнаў.
Праграма школы ўключала: вэбінар са спецыялістамі НББ “Прэзентацыя новай пошукавай функцыі РЗЭК”; практычныя заняткі: “Аналітычны роспіс перыядычных выданняў: сучасныя патрабаванні” (Здрадоўская Л.У.), “Аналіз прадстаўлення бібліяграфічных запісаў ва ўмовах працы ў Рэгіянальным зводным электронным каталозе Гродзенскай вобласці” (Пажарская Ж.У.)
Comments are closed.