З вытокаў роднай мовы
Самыя актыўныя вучні 5 “А” класа гімназіі №1, якія ў суботу, 23 лютага наведалі раённую бібліятэку, прынялі ўдзел у літаратурным калейдаскопе “З вытокаў роднай мовы”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Разам, навыперадкі разгадвалі загадкі, дзівіліся мудрасці беларусаў, якая знайшла адлюстраванне ў прыказках і прымаўках, даведаліся аб тым, што словы ў кожнай мове бываюць свае і запазычаныя. Суботняя гадзіна не была патрачана дарэмна!
Comments are closed.