Подзвіг народа будзе жыць вечна
14 мая ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”.
У чытальнай зале бібліятэкі гучалі творы на ваенную тэматыку. І гэта не выпадкова, бо ў 2019 годзе, наша краіна адзначае 75 год з Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у акцыі прынялі вучні 11 “А” і 11 “Б” класаў СШ № 4, настаўніца гісторыі СШ №4 Кур’яновіч М.Л., настаўніца фізічнай культуры і здароўя СШ №4 Кінічэнка Т.А., а таксама старшыня праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Крок за крокам”, былы дырэктар гімназіі №2 Тамара Іванаўна Навасад.
У чытальнай зале прагучалі вершы такіх вядомых беларускіх паэтаў, як П.Панчанкі, П.Броўкі, Я.Купалы, П. Глебкі, А. Куляшова, быў зачытаны ўрывак з аповесці В.Быкава “Дажыць да світання”. Вялікае ўражанне ў аўдыторыі выклікаў урывак з кнігі “Ніколі не забудзем”, дзе расказваецца аб тым, праз якія нечалавечыя пакуты прайшлі дзеці ў гады вайны. Настаўніца Т.А.Кінічэнка прачытала верш “Посвящается”, які яна напісала сама. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам прачыталі верш Ніла Гілевіча “Часцей, часцей прыпамінай”, які гучыць як наказ усім нам помніць тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на нашай зямлі
Comments are closed.