Абласная акцыя “Чытаем разам”
3 мая ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у філіяле Субацкая сельская бібліятэка прайшла гадзіна памяці “Ніхто не забыты”, прысвечаная Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі, у якой прынялі ўдзел: інспектар Субацкага сельвыканкама, дачка ветэрана ВАВ Ждановіч Ж.Г, загадчык філіяла Субацкі Дом культуры Атока Я.Ч., класны кіраўнік 4 класа ДУА “Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Карней М.І. і вучні 4 класа.
Падчас мерапрыемства ішла размова аб тым, як дарослыя і дзеці, выхаваныя ў любові да Радзімы, кожны па-свойму ўносілі ўклад у справу Перамогі. Дзеці былі ўсхваляваны выступленнем Ждановіч Ж.Г., якая распавяла, колькі родных загінула ў яе сям’і щ гады вайны, расказала аб сваёй маме. Усе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у чытанні твораў аб вайне. Дзеці вельмі адказна аднесліся да магчымасці прачытаць вершы па тэме.
Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд літаратуры тэматычнай выставы і пазнаёміла з краязнаўчым матэрыялам аб ветэранах, які маецца ў бібліятэцы.
Пасля мерапрыемства ўсе прысутныя накіраваліся да помніка-абеліска, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць загінуўшых воінаў-землякоў хвілінай маўчання.
Comments are closed.