Ўрачыстае віншаванне бібліятэкараў
15 верасня 2017 г. з нагоды прафесійнага свята ў раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае віншаванне бібліятэкараў, якое прайшло з элементамі гульні “Што? Дзе? Калі?”, вядучай якой была Чарапок Г.І., кіраўнік клуба ваўкавыскіх інтэлектуалаў, супрацоўнік ДУА “Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” і даўні сябра бібліятэкі. Гучалі шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў адрас бібліятэкараў, а музычны падарунак ад мясцовых артыстаў стаў удалым дапаўненнем.
Вясёлая музыка, запальныя песні, жарты, гумар — усё гэта стварала атмасферу добразычлівасці і сапраўднага свята.
Comments are closed.