Творчая сустрэча з прадстаўнікамі літаратурнага клуба “Экватар”

3 сакавіка, з нагоды Сусветнага дня пісьменніка, у рамках прафесійнага клуба “Вынаходнік” была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі літаратурнага клуба “Экватар”, які ўзначальвае беларускі пісьменнік Вячаслаў Корбут. Свае аўтарскія песні, вершы і добры настрой падарылі прысутным вядомыя беларускія літаратары: Інга Вінарская, Клаўдзія Максімава, Ала Шыковіч, Вера Лебядзеўская, Вікторыя Бялькевіч, Вячаслаў Данілаў, а таксама нашы землякі Мікалай Іваноўскі і Тэрэза Кавальчук. Усе жадаючыя змаглі набыць 6 нумар Альманаха “Літаратурны экватар”, а таксама асабістыя зборнікі аўтараў з аўтографам.

 

Comments are closed.