Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет
18 кастрычніка у чытальнай зале Гарадской дзіцячай бібліятэкі прайшло літаратурнае знаёмства “Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет”, прысвечанае 105- годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэтэсы Эдзі Агняцвет.
На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 “А” класа СШ №4. Бібліятэкар Дзірша В.У. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю вядомай паэткі, яе кнігамі. Дзяўчынкі і хлопчыкі чыталі вершы: “Свята кнігі”, “Музыка лесу”, “Твая настаўніца” і інш. А жартоўны верш “Параска і падказка” цудоўна праінсцэніравалі. У канцы мерапрыемства многія з дзяцей узялі кнігі паэткі дадому, каб больш уважліва перачытаць.
Comments are closed.