Светлае імя Еўфрасінні
У кожнага народа ёсць свае гістарычныя асобы, якія з’яўляюцца сімваламі роднай зямлі. Еўфрасіння Полацкая – полацкая князёўна, ігумення, асветніца – займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, прылічанай да ліку святых у 1893 годзе.
Штогод 5 чэрвеня шырока святкуецца Дзень памяці Прыпадобнай Еўфрасінні ігуменні Полацкай.
З гэтай нагоды 9 чэрвеня Ізабелінская сельская бібліятэка запрасіла вучняў сярэдняга школьнага ўзросту на ўрок- прысвячэнне “Светлае імя Еўфрасінні”.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым шляхам Еўфрасінні Полацкай. Дзеці даведаліся аб стварэнні знакамітага Полацкага крыжа, які стаў беларускай нацыянальнай святыняй. Затым прысутным быў паказаны відэаролік “Прыпадобная Еўфрасінні ігумення Полацкая.” Вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Пазнай Беларусь”.
Да мерапрыемства была аформлена тэматычная паліца “Святая Еўфрасіння”.
Comments are closed.