Гадзіна фальклора “Ішлі, прыйшлі валачобнікі”

26 красавіка ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба “Крынічка” была арганізавана  гадзіна фальклора “Ішлі, прыйшлі валачобнікі”. Мерапрыемства было прымеркавана да самага значнага і ўрачыстага народнага свята – Вялікадня.

Бібліятэкар Халецкая Т.І. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, дзеці даведаліся, што прыйшло яно да нас са старажытных часоў. Так у старажытных славян называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды, надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюль і пайшла назва – “вялікі  дзень — Вялікдзень”. Пазней з прыняццем хрысціянства на гэта свята наклалася самае галоўнае рэлігійнае свята – Уваскрэсенне распятага Хрыста.

Пасля ўступных слоў бібліятэкара дзеці чыталі верш А.Вольскага “Вялікдзень”, услаўлялі святочны куліч, а таксама з вялікім задавальненнем расказвалі , як яны з бацькамі рыхтуюцца да Вялікадня, якія традыцыі захаваліся ў іх сям’і.

 

Comments are closed.