Кніга. Экалогія. Прыгажосць
20 красавіка ў Шылавіцкай сельскай бібліятэцы было праведзена мерапрыества “Кніга.Экалогія.Прыгажосць”, прысвечанае Міжнароднаму дню зямлі.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным аб гэтай экалагічнай даце і аб тым, што наша планета — галоўная «скарбніца» свету. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах на экалагічную тэматыку. У заключэнні мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана здзейсніць віртуальнае падарожжа з дзіўнай кнігай 3D і цуда-акулярамі па яе прасторах.
Comments are closed.